ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Бібліятэка-філіял аграгарадка Серкавіцы

“З беларускай кнігай у будучыню”

  

Праект

па папулярызацыі беларускай літаратуры

2020-2021 гады 

 

Актуальнасць бібліятэчнага праекта: 

Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэкам.

Бібліятэкі як галоўныя захавальнікі інфармацыйных рэсурсаў выконваюць адметную ролю ў працэсе выхавання нацыянальна свядомага сучаснага грамадзяніна, які з глыбокай павагай ставіцца да сваіх каранёў, да культурнай і духоўнай спадчыны, выпрацаванай нашымі слаўнымі папярэднікамі.

Выхаванне любві да сваіх каранёў, да нацыянальнай спадчыны і культуры трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту.

Праграма па прыцягненню да чытання беларускай кнігі дзяцей, падлеткаў і моладзі “З беларускай кнігай ў будучыню” – гэта цыкл публічных, інтэрактыўных мерапрыемстваў сумесна з адукацыйнымі ўстановамі, ў супольніцтве з іншымі суб’ектамі адукацыйна-культурнага соцыума зоны абслугоўвання, пры падтрымцы органаў кіравання.

Мэта праекта:

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Абуджэнне цікавасці і любві да беларускай мастацкай кнігі.

Задачы праекта:

         - папулярызацыя беларускай кнігі;

         - выхаванне мастацкага густу і эстэтычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнай свядомасці;

         - паляпшэнне паказчыкаў  работы бібліятэкі ў сувязі з папулярызацыяй чытання і арганізацыяй дасугавых мерапрыемстваў у бібліятэцы. 

Мэтавая аўдыторыя:

Дзеці і падлеткі ад 10 да 16 гадоў.

         Тэрмін рэалізацыі праекта:  2020 - 2021 гады

Партнёры праекта:

ДУА “Акцябрская базавая школа Талачынскага раёна”;

сельскі дом культуры аграгарадка Серкавіцы.

Чакаемые вынікі праекта:

  • Максімальнае і аператыўнае забяспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў карыстальнікаў кнігамі беларускіх аўтараў.
  • Прывабліванне ў бібліятэку новых карыстальнікаў.
  • Рост колькасці карыстальнікаў, чытаючых на роднай мове.

         План падрыхтоўкі

Змест работы

Тэрмін выканання

Адказныя

Мэтанакіравана камплектаваць фонд бібліятэкі выданнямі беларускай мастацкай літаратуры

2021

Аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры ЦБС

Збор, апрацоўка і папулярызацыя інфармацыі аб навінках беларускага друку

2021

бібліятэка а/г Серкавіцы, аддзел маркетынга

Складанне інфармацыйных, рэкамендацыйных бібліятэчных спісаў новай літаратуры беларускіх аўтараў

2021

бібліятэка а/г Серкавіцы,

аддзел маркетынга

       План рэалізацыі праекта на 2021 год

 

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

Кніжныя выставы

“Беларускія пісьменнікі – юбіляры 2021 года”

студзень

Пазнякова Н.А.

“Трапнае слова сатыры” (да 125-годдзя з дня нараджэння К. Крапівы)

люты

Пазнякова Н.А.

“Дарога ў вялікае жыццё” (да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа)

люты

Пазнякова Н.А.

“Чараўнік паэтычнай стыхіі” (да 135-годдзя з дня нараджэння З. Бядулі)

красавік

Пазнякова Н.А.

“Паспрабуйце любіць Беларусь не здалёку, а зблізку” (да 85-годдзя з дня нараджэння Б. Сачанкі)

чэрвень

Пазнякова Н.А.

“Прыгожае і трагічнае – у звычайным” (да 85-годдзя з дня нараджэння Г. Бураўкіна)

жнівень

Пазнякова Н.А.

Масавыя мерапрыемствы

Літаратурны калейдаскоп “Прыгоды на востраве Кніг”

сакавік

Пазнякова Н.А.

Конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца казак” (па казках Якуба Коласа)

красавік

Пазнякова Н.А.

Віктарына “Знаўцы беларускай літаратуры”

чэрвень

Пазнякова Н.А.

Бібліяграфічны агляд літаратуры “Позіркам сэрца Людмілы Рублеўскай”

ліпень

Пазнякова Н.А.

Бібліяграфічны агляд літаратуры “Лета – лепшых кніг пара”

жнівень

Пазнякова Н.А.

Літаратурнае падарожжа “Экскурсія ў чароўную краіну”

лістапад

Пазнякова Н.А.

Мерапрыемствы да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў

Вечар-партрэт “Чалавек вялікай душы” (да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна)

студзень

Пазнякова Н.А.

Гадзіна паэзіі “На хвалях купалаўскай мовы” (да 90-годдзя з дня нараджэння Н. Гілевіча)

верасень

Пазнякова Н.А.

Літаратурны агеньчык “Чароўная зорка Максіма Багдановіча” (да 130-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча)

лістапад

Пазнякова Н.А

Выдавецкая дзейнасць

Цыкл закладак “Пісьменнікі Беларусі – юбіляры 2021 года”

на працягу года

Труханёнак І.А.

Інфармацыйны буклет-закладка “Вялікія словы на вялікай мове”

люты

Труханёнак І.А.

Інфармацыйны буклет-закладка “Чытаем Багдановіча разам”

лістапад

Пазнякова Н.А.

Рэкамендацыйны спіс “Па старонках лепшых дзіцячых кніг”

снежань

Пазнякова Н.А.

 

 

 

 

Бібліятэкар бібліятэкі-філіяла а/г Серкавіцы                          Н.А. Пазнякова