25 лютага 2022 года на чарговым пасяджэнні клуба "Тэрыторыя жанчын" у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі праведзена гадзіна здароўя пад назвай “100 парад на здароўе”.

На сустрэчу была запрошана ўрач агульнай практыкі Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы Малашкевіч Вераніка Віктараўна, якая асвяціла актуальную зараз тэму віруснай інфекцыі ў перыяд сезоннага абвастрэння, а таксама распавяла пра карысць вакцынацыі, прафілактыку і лячэнне гіпертанічнай хваробы і інш.

Прысутныя пашырылі веды аб стане свайго здароўя і аб тым, як абараніцца ад непатрэбных наступстваў. Кожны атрымаў адказ на турбуючыя яго пытанні. Дапоўніла мерапрыемства тэматычная выстава па тэме сустрэчы.

100parad na zdaroue 2

100parad na zdaroue 3

100parad na zdaroue 4