Папулярызацыя беларускай кнігі, павышэнне цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да чытання беларускай мастацкай літаратуры, прапаганда твораў сучасных беларускіх аўтараў – задачы, якія павінен ставіць перад сабой кожны бібліятэкар.

У гэтым у чарговы раз пераканаліся талачынскія бібліятэкары, далучыўшыся разам са сваімі чытачамі да акцыі па стварэнню буклукаў  “Мая беларуская дзіцячая кніга”. Акцыю ініцыявалі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска.

Пляцоўкай для дэманстрацыі створаных буклукаў сталі як бібліятэкі, так і сацыяльныя сеткі. Што з гэтага атрымалася – меркаваць карыстальнікам. Застаецца толькі дадаць, што цікавасць чытачоў-дзяцей да беларускай кнігі павысілась амаль у два разы, а работа па стварэнню атрыбутаў і элементаў дэкору прынесла ўсім задавальненне.  Займальная гэта справа – ствараць буклукі!

Спіс створаных буклукаў:

1.Па кнізе Таццяны Дамаронак “Казкі сінявокай зямлі” – Манькоўская Алена Валер'еўна, загадчык гарадской дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 49.

detckaya 1 17.03.2022

 

2.Па кнізе Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку” – Свіркоўская Аліна, чытач гарадской дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 49, вучаніца 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1” г.Талачына.

detckaya 2 17.03.2022

3.Па кнізе Анатоля Бутэвіча “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў” –  Піхцераў Мікіта, чытач Аболецкай бібліятэкі-філіяла № 36, вучань 7 класа ДУА “Аболецкі дзіцячы сад – базавая школа Талачынскага раёна.

obolcy 1 17.03.2022

 

4.Па кнізе Алены Масла “Таямніца закінутай хаты” – Піхцерава Ганна Аляксандраўна, біліятэкар Аболецкай сельскай бібліятэкі-філіяла № 36.

obolcy 2 17.03.2022

5.Па кнізе беларускіх народных казак “Самы разумны” – Юхневіч Алена Яўгенаўна, бібліятэкар Азярэцкай сельскай бібліятэкі-філіяла № 4.

ozerccy 1 17.03.2022

6.Па кнізе Алеся Савіцкага “Прыгоды Муркі” – Кірык Таццяна Уладзіміраўна, бібліятэкар Гаршчэўшчынскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 26.

gorhevhina 17.03.2022

7.Па кнізе “Беларускія байкі” з серыі “Школьная бібліятэка” – Пашкевіч Людміла Генадзьеўна, загадчык Дзімітраўскай бібліятэкі-клуба.

dimitriovo 17.03.2022

8.Па кнізе Душана Джурышыча “Вялікі капітан” – Рандзіцкая Таццяна Аляксандраўна, бібліятэкар Жукнеўскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 39.

guknevo 17.03.2022

9.Па кнізе “Ніколі не забудзем”. Расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны – Лахмотка Алена Уладзіміраўна, бібліятэкар Райцаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 11.

raycy 1 17.03.2022

10.Па кнізе Івана Сяркова “Мы з Санькам…” – Шышкоў Міхаіл, чытач Райцаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла № 11, вучня 4“Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1” г.Талачына.

raycy 2 17.03.2022

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу

Сакавік 2022 года.