Захапляльныя казкі пісьменніцы Алены Масла даспадобы маленькім чытачам. Менавіта таму 17 красавіка 2022 года вучняў малодшых класаў з вёскі Высокі Гарадзец запрасілі ў мясцовую бібліятэку на літаратурнае дасье “Казачніца Алена Масла”, прысвечанае 55-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы.
Падчас мерапрыемства рабяты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Алены Масла, яе кнігамі: “Каляды з хроснай”, “Пацучок Фэлік падарожнічае”, “Вандроўка з божымі кароўкамі” і іншымі. Дарэчы, усе гэтыя выданні маюцца ў наяўнасці ў Высокагарадзецкай сельскай бібліятэцы-філіяле і іншых бібліятэках раёна.
Напрыканцы мерапрыемства рабяты паглядзелі мультфільм па казцы Алены Масла “Лагодны воўк”, зняты кінастудыяй “Беларусьфільм”.
Таксама была аформлена выстава “Казачніца Алена Масла”, на якой былі размешчаны творы аўтара.