Ліпень 2022 года адметны юбілеем сусветна знакамітага класіка айчыннай літаратуры Янкі Купалы. З гэтай нагоды  ў бібліятэках ДУК “Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта.

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Ляціць, гучыць Купалы слова...”.  На працягу ліпеня наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі Янкі Купалы і літаратурай аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры.

 На адкрытай тэматычнай пляцоўцы ў гонар Дня Незалежнасці, якая была арганізавана 3 ліпеня каля бібліятэкі, быў прадстаўлены  імправізаваны Купалаўскі дворык.

5

3 ліпеня2

 

Таксама ў кожную нядзелю ліпеня ў біблятэцы ладзіліся  Купалаўскія чытанні, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў выразным чытанні ўслых паэтычных радкоў песняра.

 

18

19

20

21

22

 

«І сёння з намі Колас і Купала»

2 ліпеня 2022 года ў Дзімітраўскай бібліятэцы-клубе прайшлі гучныя чытанні “І сёння з намі Колас і Купала”

17

 

«Сягоння з народам святкую я свята…»

           6 ліпеня 2022 года бібліятэкар Варанцэвічскай сельскай бібліятэцы-філіяла сумесна з супрацоўнікамі мясцовага СДК правялі літаратурна-музычную кампазіцыю  “Сягоння з народам святкую я свята…”. Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання “Купалля”, тым больш што вялікі паэт з’явіўся на свет у купальскую ноч, і менавіта таму ім быў узяты творчы псеўданім “Купала”. Літаратурная віктарына, звесткі аб жыцці і творчай дзейнасці, чытанне вершаў перамяжоўваліся з правядзеннем конкурсаў і гульняў. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная кніжная выстава “Нам засталася спадчына…”.

16

 

«З імем Купалы ў сэрцы»

7 ліпеня 2022 года ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы-філіяле бібліятэкарам Цупрыяновіч Марыяй Яўгеньеўнай была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “З імем Купалы ў сэрцы”. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы. Мерапрыемства спрыяла таксама пашырэнню ведаў прысутных аб жыццёвым лёсе Янкі Купалы, яго грамадзянскай пазіцыі і дзейнасці.

Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі пасадзілі саджанцы явара і каліны.

9

10

11

4

3

2

 

«Паэтычны вянок Янкі Купалы»

Пад такой назвай 7 ліпеня 2022 года ў гарадской дзіцячай бібліятэцы  з чытачамі сярэдняга школьнага ўзросту адбыўся бенефіс пісьменніка. Падчас мерапрыемства дзеці змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны. Юныя чытачы з цікавасцю даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка і яго творчым шляху.

1

 

«Купалы словы як малітва»

7 ліпеня 2022 года ў Высокагарадзецкай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася вечарына “Купалы словы як малітва”. На мерапрыемства прыйшлі наведвальнікі рознага ўзросту, якім было расказана пра жыццёвыя перапетыі, што выпалі на долю паэта, пра творчую спадчыну, якую ён нам пакінуў.

На працягу ліпеня ў бібліятэцы дзейнічала паэтычная акцыя “Купалаўскі радок”, у якой мог прыняць удзел кожны жадаючы.

23

24

 

«Явар і Каліна»

10 ліпеня 2022 года ў Аболецкай сельскай бібліятэцы-філіяле праведзена гадзіна паэзіі «Явар і Каліна». Прысутныя чыталі вершы паэта “Спадчына”, “А хто там ідзе?”, “Явар і Каліна”, “Алеся” і іншыя. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Пад сузор'ем Купалы”.

 

«Ляціць, гучыць Купалаў голас»

У Звянячскай сельскай бібліятэцы-філіяле 17 ліпеня 2022 года чытачы    малодшага   і   сярэдняга   школьнага  ўзросту прынялі  ўдзел  у  літаратурнай  вандроўцы  “Ляціць, гучыць  Купалаў  голас…”. Карэспандэнт і Купалінка  пазнаёмілі  прысутных з  жыццём  і  творчай  спадчынай  Янкі Купалы, а таксама прапанавалі  паўдзельнічаць  у  віктарыне  і  адказаць  на пытанні  “З якіх твораў узятыя гэтыя радкі?”, “Пазнайце  героя”.

Бібліятэкар  правяла  агляд  кніг  з  выставы  “Ляціць, гучыць  Купалаў  голас”.

25

 

«Песні Купалы і сёння гучаць»

У Слаўнаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле 17 ліпеня 2022 года была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Песні Купалы і сёння гучаць”. На працягу мерапрыемства гучалі песні і вершы паэта, быў праведзены агляд жыцця і творчасці Янкі Купалы, усім ўдзельнікам былі разданыя закладкі, прысвечаныя беларускаму песняру. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар з вядучай пазнаёміла ўсіх прысутных з  кніжнай  выставай  “Гонар зямлі беларускай”.

13

14

 

«Па шырокіх сцежках Янкі Купалы»

20 ліпеня 2022 года ў Азерацкай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшла гульня-падарожжа “Па шырокіх сцежках Янкі Купалы”. Рабяты здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае, а таксама атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра жыццё і творчасць вялікага паэта. Усе прысутныя пазнаёміліся з выставай “Песняр зямлі беларускай”.

12

 

Супрацоўнікамі Гаршчэўшчынскай і Славенскай сельскіх бібліятэк былі аформлены кніжныя выставы:

8

15